Праваабаронцам вядома пра больш як 40 ператрусаў па «справе ЕГУ»

Па стане на 10 чэрвеня праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі больш як 40 ператрусаў у выпускнікоў, студэнтаў і іншых людзей, якія маюць дачыненне да Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама ў іх сваякоў.

Сілавікоў цікавіць перш за ўсё аплата навучання ва ўніверсітэце пачынаючы з 2016 года. У Віцебскай вобласці ператрусы прайшлі ў тым ліку ў былых студэнтаў, якія ўжо скончылі ўніверсітэт або сышлі, не завяршыўшы навучанне.

Нагадаем, Вярхоўны суд Беларусі прызнаў дзейны ў Вільнюсе ЕГУ разам з яго структурнымі падраздзяленнямі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

У Генпракуратуры лічаць, што ўніверсітэт рыхтуе беларускую моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, «альтэрнатыўных» трактоўкаў гістарычных, культурных і іншых падзей».

Праваабаронцы паведамлялі пра ўзбуджэнне крымінальнай справы паводле артыкула аб садзейнічанні і фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці». У межах справы па ўсёй краіне праходзяць ператрусы ў людзей, якія маюць дачыненне да ўніверсітэта.

Сілавікоў цікавіць аплата навучання ва ўніверсітэце з 2016 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!