Праваабаронцам вядома пра 163 фігурантаў «справы Гаюна»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што ўжо вядома пра 163 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якія былі змешчаныя пад варту. Адначасова працягваюцца суды ў межах справы. Апошнія затрыманні і суды адбыліся ў студзені.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у асноўным фігурантам справы прысуджаюць «хатнюю хімію», але ёсць і выпадкі, калі людзей пазбаўлялі волі.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ да чата з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў аб спыненні працы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!