Прокуратура Савецкага раёна Мінска адрапартавала пра барацьбу з «экстрэмізмам» на адным з маркетплэйсаў.
У ходзе маніторынгу інтэрнэту пракуроры выявілі, што на маркетплэйсе прапануюцца цішоткі «з нанесенымі на іх выявамі экстрэмісцкай сімволікі».
«У мэтах ухілення выяўленых парушэнняў заканадаўства намеснік пракурора раёна вынес прадпісанне кіраўніку гандлёвай пляцоўкі, у якім патрабаваў выключыць дэманстрацыю і прапанову да набыцця названых тавараў, а таксама іншых тавараў, што ўтрымліваюць інфармацыйную прадукцыю, прызнаную экстрэмісцкімі матэрыяламі. Акт нагляду выкананы ў поўным аб’ёме», — пахваліліся ў пракуратуры.
У паведамленні не раскрываецца, пра якую менавіта сімволіку ідзе гаворка. Трэба адзначыць, што ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў ужо ўключаны нават лагатыпы асобных брэндаў. Напрыклад, у яго ўжо трапілі маркі Boy London, Supcable.