Один из метеозондов, перехваченных в Литве. Иллюстративное фото: VSAT
Віленская абласная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух грамадзян Літвы. Ім інкрымінуецца кантрабанда цыгарэт з выкарыстаннем метэазондаў, а таксама незаконнае захоўванне падакцызных тавараў.
Мужчыны былі затрыманыя ў кастрычніку мінулага года, калі значна пачасціліся выпадкі паветранай кантрабанды з Беларусі ў Літву. Пазней урад Літвы закрыў мяжу з-за метэазондаў.
Паводле версіі абвінавачання, фігуранты, дзейнічаючы сумесна з асобамі, якія знаходзіліся ў Беларусі, выконвалі заданне па зборы цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі. У мужчын былі канфіскаваныя тры партыі цыгарэт NZ Gold — усяго 4,5 тыс. пачак на суму больш за 23,2 тыс. еўра.