Иллюстративное фото unsplash.com
Праграмы расійскай кампаніі VK і месенджара Max зніклі з Google Play. Пра гэта паведаміла VK.
Кампанія адзначыла, што ўсталяваныя на мабільныя прылады праграмы працягваюць працаваць.
Раней амерыканская Apple выдаліла праграмы VK з App Store.
На гэтым тыдні Еўрасаюз увёў санкцыі супраць VK і Max.
«На думку шматлікіх экспертаў, праграма Max мае шырокія магчымасці для сачэння і можа адсочваць камунікацыі, уключаючы выкарыстанне VPN, збіраць даныя пра іншыя праграмы, устаноўленыя на тэлефонах, кантраляваць адрасныя кнігі, вызначаць месцазнаходжанне карыстальнікаў і ўсталёўваць аўтаномныя абнаўленні.
Укараненне і прасоўванне праграмы Max расійскай дзяржавай суправаджалася рэпрэсіямі і блакіроўкай іншых незалежных праграм, такіх як WhatsApp і Telegram, а таксама кампаніяй па абмежаванні выкарыстання VPN, якія дазвалялі карыстальнікам атрымліваць доступ да кантэнту, заблакаванага ў Расіі», — гаварылася ў абгрунтаванні рашэння Савета ЕС.