Міністэрства адукацыі развянчала фэйк пра платны выхад з БРСМ

Міністэрства адукацыі абвяргае інфармацыю пра нібыта падпісаны ўказ Лукашэнкі, які дазваляе выйсці з БРСМ за 2250 рублёў.

«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца фэйкам. Ніякіх змяненняў у заканадаўстве, якія датычацца сяброўства ў БРСМ, не прымалася», — заяўляе Мінадукацыі.

У БРСМ прымаюць дзяцей з 14 гадоў. Арганізацыя заяўляе, што сяброўства з’яўляецца выключна добраахвотным, але ў рэальнасці школьнікі часта сутыкаюцца з ціскам настаўнікаў, якія патрабуюць уступіць у БРСМ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!