Reform.news

Праграма ArtPower Belarus адкрыла новае кола грантавага конкурсу па трэку «Арганізацыйнае развіццё»

Reform.news · 17 сакавіка 2026, 16:40

https://reform.news/be/pragrama-artpower-belarus-adkryla-novae-kola-grantavaga-konkursu-pa-trjeku-arganizacyjnae-razviccjo/

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё.

Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года і будзе доўжыцца да 12 мая 2026 года (23:59 па мінскім часе).

Вынікі будуць абвешчаны не пазней за 10 ліпеня 2026.

Асноўная мэта Трэка 1 — умацаванне патэнцыялу культурніцкіх арганізацый дзеля развіцця інфраструктуры незалежнай беларускай культуры.

Прыярытэт надаецца праектам, якія:

  • развіваюць інфраструктурныя або сэрвісныя культурніцкія арганізацыі (хабы, галерэі, арт-рэзідэнцыі, прадюсарскія цэнтры, медыярэсурсы, адукацыйныя цэнтры, студыі і інш.);
  • спрыяюць адукацыі, сеткаванню і міжсектаральнаму супрацоўніцтву;
  • падтрымліваюць культурніцкую дзейнасць у Беларусі або ўмацоўваюць сувязі паміж культурнымі дзеячамі і аўдыторыяй у Беларусі і дыяспары;
  • маюць выключнае значэнне для развіцця беларускай культуры.

Падтрымка ў межах трэка можа ўключаць:

  • укараненне арганізацыйных змяненняў (працэдуры, унутраныя палітыкі, партнёрствы, бяспека);
  • распрацоўку камунікацыйных інструментаў (сайты, сацыяльныя сеткі, публічныя матэрыялы);
  • павышэнне кампетэнцый каманды, валанцёраў і ўдзельнікаў;
  • стратэгічныя сесіі, ментарскія праграмы і стажыроўкі;
  • набыццё абсталявання, арэнду памяшканняў, правядзенне аўдытаў;
  • асноўнае інстытуцыйнае падтрыманне дзейнасці арганізацыі.

Пры гэтым у межах Трэка 1 не падтрымліваюцца творчыя праекты (канцэрты, фільмы, выставы), калі яны не звязаныя з развіццём самой арганізацыі і з’яўляюцца часткай праекта.

Падавацца могуць:

  • зарэгістраваныя арганізацыі,
  • незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам.

Для падачы заяўкі па гэтым трэку заяўнікі павінны запоўніць і далучыць дакумент «Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця».

Таксама 24 сакавіка а 18:30 па Мінску (16:30 Варшава / 17:30 Вільня) пройдзе адкрытая інфасесія ў Zoom пра мэты трэка, прыярытэты падачы і ментарскую падтрымку. Рэгістрацыя адкрытая да 24 сакавіка, 10:00 (Мінск).

Як падацца і дадатковая інфармацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Рэклама

Пакінуць адказ