Reform.news

Праект «Ліхтар» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Рэдакцыя Reform.news · 2 лютага 2026, 17:21

https://reform.news/be/praekt-lihtar-pryznany-jekstrjemisckim-farmiravannem/

КДБ Беларусі прызнаў беларускі моладзевы праект «Ліхтар» «экстрэмісцкім фарміраваннем». Датычнымі да яго пазначаныя Аляксей Грахоўскі, Ілля Міхневіч і Віктар Баранаў.

У рашэнні КДБ пазначаныя сацсеткі «Ліхтара» ў TikTok, Instagram і Facebook, а таксама акаўнт @lichtare у Telegram — праект выдання «Новы Час».

Арганізацыя «Ліхтар» была створаная ў 2023 годзе на факультэце палітычных навук і журналістыкі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані. Сваёй мэтай праект называе пашырэнне дасведчанасці пра Беларусь, беларускі народ, яго культуру і гісторыю.

Нагадаем, беларускія ўлады рэгулярна выкарыстоўваюць абвінавачанні ў экстрэмізме для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

Рэклама

Пакінуць адказ