Brama Straceń. Фото: Википедия
Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл прымуць удзел у цырымоніі памяці ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гадоў, якая пройдзе сёння ў Варшаве. Мерапрыемства прымеркавана да 163-й гадавіны пачатку паўстання і адбудзецца каля Brama Straceń у Варшаўскай цытадэлі.
Як паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага ў цырымоніі прымуць удзел кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская, яе намеснік Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан, а таксама ветэран палка імя Кастуся Каліноўскага.
Чакаецца, што ў цырымоніі ўскладання вянкоў таксама прымуць удзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа з жонкай Дыянай Наўседэне, а таксама пасол Украіны ў Польшчы Васіль Боднар.