Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы прызначана Юлія Міцкевіч

Юлія Міцкевіч стала выконваючай абавязкі прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы. Яна змяніла на гэтай пасадзе Вольгу Зазулінскую, якая цяпер узначальвае Дэмакратычную місію Беларусі ва Украіне.

Міцкевіч акрэсліла галоўныя кірункі сваёй працы: ахова здароўя, дапамога беларускім добраахвотнікам і іх сем’ям ва Украіне, вызваленне палітвязняў, міграцыя, гендарная роўнасць.

Юлія Міцкевіч вылучыла два праекты, над якімі працуе каманда: «Раёнка», або анлайн-паліклініка, дзе медыкі, якія з’ехалі з Беларусі, будуць праводзіць кансультацыі для пацыентаў у Беларусі. Другі праект — даследаванні і распрацоўка канцэпцыі рэфармавання аховы здароўя сумесна з прафсаюзам «Салідарнасць», паведамляе АПК.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!