Фото: ОПК
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканамічных рэформах Аліса Рыжычэнка прэзентавала доўгатэрміновую Стратэгію эканамічнага развіцця дэмакратычнай Беларусі да 2035 года.
«У аснове нашай стратэгіі ляжыць ідэя патройнага прыярытэту: рэформа сістэмы адукацыі і навукі павінна ісці паралельна з паскораным тэхналагічным развіццём эканомікі. Гэтыя тры напрамкі ўзаемна ўзмацняюць адно аднаго і ствараюць сінергетычны эфект трансфармацыі», — заявіла Аліса Рыжычэнка, перадае прэс-служба АПК.
Яна падкрэсліла, што Беларусь не валодае значнымі прыроднымі рэсурсамі, але ёсць тое, што дазволіла Эстоніі, Ірландыі, Ізраілю і Сінгапуру квітнець.
«У нас ёсць адукаваныя, таленавітыя людзі і здольнасць хутка адаптаваць сучасныя тэхналогіі. Менавіта спалучэнне чалавечага капіталу і тэхналагічнага прарыву павінна стаць асновай нашага будучага эканамічнага развіцця», — сказала яна.
Рыжычэнка апісала сённяшнюю сітуацыю як крытычную.
«Сістэма адукацыі дэградуе, навука знаходзіцца на мяжы калапсу, а тэхналагічнае адставанне толькі павялічваецца», — дадала яна.
У той жа час яна лічыць, што дэмакратычны пераход адкрывае «ўнікальнае акно магчымасцей».
Стратэгія прадугледжвае тры паралельныя «трэкі»:
«Да 2035 года Беларусь здольная дасягнуць ВУП на душу насельніцтва ў 28–32 тысячы долараў ЗША — у чатыры разы вышэй за цяперашні ўзровень. Доля IT-сектара ў ВУП складзе 15% замест 3%, доля высокатэхналагічнага экспарту — 25% замест 3%, сярэдняя заработная плата дасягне 2000–2500 долараў, а прадукцыйнасць працы вырасце ўдвая», — падсумавала Аліса Рыжычэнка.