Фото: t.me/mart_gov_by
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў ходзе выбарачнай праверкі выявіла парушэнні ў краме “Грын” на вуліцы Мазурава ў Гомелі.
У гандлёвым аб’екце спынены продаж больш за 200 адзінак тавару з пратэрмінаванымі тэрмінамі прыдатнасці на суму звыш 800 рублёў. Сярод іх — цукеркі і мучныя кандытарскія вырабы, каўбасныя вырабы, чыпсы, прыправы, семкі і касметычная прадукцыя. Частка тавараў аказалася пратэрмінаванай яшчэ ў чэрвені і верасні мінулага года — у прыватнасці, пшанічная мука.
Адзначаецца, што крама была папярэджана пра будучую праверку за месяц да яе пачатку, аднак ніякіх мер па ліквідацыі парушэнняў прынята не было.
Праца гандлёвага аб’екта прыпынена з 2 красавіка да ліквідацыі парушэнняў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.