Праца трох магазінаў адзення прыпыненая ў Маларыце

Камітэт дзяржкантролю прыпыніў працу трох магазінаў адзення ў Маларыце. У іх знайшлі грубыя парушэнні.

Ва ўласнікаў магазінаў не было дакументаў аб якасці і бяспецы на большую частку прадукцыі. Ва ўсіх магазінах не было тавараў, абавязковых да рэалізацыі, а доля беларускай прадукцыі складала менш за 5%.

Таксама пакупнікам не прадастаўлялася неабходная інфармацыя пра тавары (склад, правілы догляду, памер). На частцы тавараў сродкі ідэнтыфікацыі ўтрымлівалі недакладную інфармацыю, некаторыя тавары прадаваліся без сродкаў ідэнтыфікацыі.

Праца магазінаў прыпыненая да поўнага выпраўлення парушэнняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!