Праапераванае пасля атакі на аўтобус дзіця выпісалі з рэанімацыі

Дзіця, якому зрабілі аперацыю пасля атакі на аўтобус, перавялі з рэанімацыйнага аддзялення ў хірургічнае. Яго стан стабільны, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Усе пацярпелыя дзеці працягваюць лячэнне ў аддзяленні хірургіі РНПЦ дзіцячай хірургіі. Дарослы пацыент знаходзіцца ў 432-м Галоўным ваенным клінічным медыцынскім цэнтры. Яго стан стабільны.

Нагадаем, аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, меркавана, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі раненні. Масква заяўляе, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачанні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!