Фото: МИД
23 чэрвеня намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта сустрэўся з Франкам Морхаўэрам, кіраўніком кластарнага Прадстаўніцтва Міжнароднай Федэрацыі Таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (МФТЧК) у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь.
На сустрэчы абмяркоўваліся супрацоўніцтва Беларусі і МФТЧК, ход рэалізацыі Плана сумесных дзеянняў на 2026 год, гуманітарная сітуацыя ў Беларусі і свеце, паведамляе МЗС.
Нагадаем, членства Беларускага Чырвонага Крыжа ў Міжнароднай федэрацыі было прыпынена ў 2023 годзе, бо БЧК адмовіўся вызваляць генсакратара арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова ад пасады.