Фото: Straż Graniczna
Памежная ахова Польшчы паведаміла, што з 20 па 22 лютага на мяжы з Беларуссю было зарэгістравана 30 спробаў парушэнняў з боку мігрантаў. 22 з іх адбыліся ў суботу.
На мінулым тыдні польскія і літоўскія памежнікі паведамілі пра першыя парушэнні за апошнія 30 дзён.
З надыходам спрыяльнага надвор’я мігранты зноў пачынаюць прадпрымаць спробы прабрацца праз Беларусь у краіны ЕС.