Памежнікі Падляскага аддзела Пагранаховы Польшчы правялі аперацыю супраць кантрабандыстаў, якія перакідваюць цыгарэты з Беларусі з дапамогай метэазондаў. У выніку затрыманы 8 чалавек.
Сярод затрыманых чацвёра грамадзян Польшчы ва ўзросце ад 20 да 44 гадоў і чацвёра грамадзян Літвы ва ўзросце ад 30 да 34 гадоў. Суд арыштаваў на тры месяцы трох літоўскіх грамадзян і аднаго польскага, астатнія палякі пакінуты на волі пад наглядам паліцыі. Пасля суда чатырох літоўцаў выслалі з Польшчы з забаронай на ўезд на працягу пяці гадоў.
Затрыманым былі прад’яўлены абвінавачанні ў кантрабандзе, а таксама парушэнні закона аб спецыяльных мерах па процідзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароне нацыянальнай бяспекі.
Усяго сёлета былі затрыманы 16 чалавек, датычныя да паветранай кантрабанды цыгарэт. Раней паведамлялася таксама пра затрыманне грамадзян Беларусі. Былі канфіскаваны тытунёвыя вырабы на суму больш за 2,8 млн злотых (каля 790 тыс. долараў).


