Польскі перавозчык спрабаваў схаваць буйную партыю запчастак ад беларускай мытні

Беларуская мытня перахапіла партыю запчастак на 360 тысяч рублёў, якія польскі перавозчык не пазначыў у дакументах, паведамляе ДМК.

Грузавы аўтамабіль Scania перасякаў польска-беларускую мяжу праз пункт пропуску «Бераставіца». Пры аглядзе мытнікі заўважылі, што ў аўтамабілі ёсць не пазначаны ў дакументах лішні груз — больш за 4,7 тысячы адзінак аўтазапчастак на суму больш за 360 тысяч рублёў.

У дачыненні да перавозчыка распачаты адміністрацыйны працэс. Ён заплаціць штраф у памеры 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама недаплачаныя мытныя плацяжы.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!