Тралейбус і маршрутка сутыкнуліся ў Мінску. 5 чалавек шпіталізаваныя

Днём 29 чэрвеня на праспекце Дзяржынскага ў Мінску сутыкнуліся маршрутка і тралейбус.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, 37-гадовы кіроўца маршруткі рухаўся па праспекце Дзяржынскага і на скрыжаванні з вуліцай Алібегава сутыкнуўся з тралейбусам, які спыніўся.

У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў маршруткі апынуўся заціснуты ў салоне. Для яго вызвалення спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. У бальніцу дастаўлены тры пасажыры маршруткі і два пасажыры тралейбуса. Астатнія пацярпелыя атрымалі медыцынскую дапамогу на месцы.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!