Польскі Генштаб адчытаўся аб умацаванні мяжы з Беларуссю

Генштаб польскай арміі апублікаваў справаздачу аб працах па рэалізацыі праграмы «Усходні шчыт», мэтай якой з’яўляецца ўмацаванне мяжы з Беларуссю і РФ.

Паводле інфармацыі Генштаба, у мінулым годзе былі прыняты інжынерна-тэхнічныя меры на ўчастку ў 60 км. У прыватнасці, былі пабудаваныя загароды на ўчастку ў 10 км, а для хуткага разгортвання сродкаў контрмабільнасці на ўчастку ў 50 км былі створаныя 13 складскіх пляцовак для іх захоўвання, а таксама падрыхтаваная мясцовасць для іх устаноўкі.

У гэтым годзе плануецца правесці работы на ўчастку ў 200 км, на працягу 20 км будуць устаноўленыя загароды, а для астатняга ўчастка ў 180 км падрыхтуюць пляцоўкі для складзіравання і ўстаноўкі сродкаў контрмабільнасці.

Таксама ў мінулым годзе былі прыняты меры для ўмацавання памежных пераходаў. Былі праведзены работы для хуткай блакіроўкі 5 памежных пераходаў, вялася падрыхтоўка яшчэ па 12 аб’ектах.

У мінулым годзе былі набытыя 38 аб’ектаў нерухомасці для пашырэння інжынерных збудаванняў. У гэтым годзе плануецца набыць 45 зямельных участкаў для складскіх пляцовак і 150 аб’ектаў нерухомасці.

Праграма таксама прадугледжвае закупку інжынернай тэхнікі, якая пашырае будаўнічыя магчымасці армейскіх падраздзяленняў. Таксама былі ўведзеныя ў эксплуатацыю сем новых базавых прыёмаперадатчыкавых станцый для паляпшэння сувязі. У гэтым годзе працягнецца пашырэнне тэлекамунікацыйнай сеткі.

У 2025 годзе на рэалізацыю «Усходняга шчыта» было накіравана больш за 870 млн злотых (каля 240 млн долараў) з бюджэту Мінабароны, без уліку фінансавання з боку ЕС. У гэтым годзе мяркуецца выдзяленне каля 500 млн злотых (каля 140 млн долараў), таксама чакаецца дадатковае фінансаванне з боку ЕС у рамках інструмента SAFE.

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!