Польшча з пачатку года зарэгістравала каля 60 спроб парушэння мяжы мігрантамі

Польшча з пачатку года зарэгістравала каля 60 спроб парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Памежнай аховы краіны.

Больш за 10 спроб з агульнай колькасці былі зарэгістраваныя ў панядзелак. Група мігрантаў спрабавала пераправіцца праз раку Істачанка ў зоне пагранзаставы ў Міхалове. Памежнікі з Нарэўкі спынілі спробу мігрантаў перабрацца праз агароджу з дапамогай лесвіцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!