Польшча не дапусціць беларусаў да чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду

Польшча не плануе дапускаць беларускіх і расійскіх спартсменаў да чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду, нягледзячы на рашэнне World Aquatics дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных турнірах пад сваімі сцягамі.

Паводле слоў кіраўніцы Польскай федэрацыі плавання Аціліі Енджэйчак, спартсмены з Беларусі і Расіі не будуць дапушчаны, калі не зменіцца ваенная сітуацыя.

«Што датычыцца чэмпіянату Еўропы па скачках у ваду, які павінен адбыцца ў Польшчы ў 2027 годзе, я праінфармавала кіраўніцтва еўрапейскай федэрацыі, што калі ваенная сітуацыя не зменіцца, мы не дапусцім спартсменаў з Расіі і Беларусі да старту», — заявіла Енджэйчак Polskie Radio.

Нагадаем, 13 красавіка World Aquatics (Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту) аднавіла поўныя членскія правы Беларусі і Расіі і дазволіла беларускім і расійскім спартсменам выступаць пад дзяржаўнымі сцягамі сваіх краін.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!