Польшча будзе байкатаваць цырымонію адкрыцця Паралімпіяды з-за беларусаў і расіян
Рэдакцыя Reform.news · 19 лютага 2026, 11:50
https://reform.news/be/polshcha-budze-bajkatavac-cyrymoniju-adkryccja-paralimpijady-z-za-belarusa-i-rasijan/Прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Польшчы не будуць прымаць удзел у цырымоніі адкрыцця зімовых Паралімпійскіх гульняў з-за ўдзелу ў спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў пад сцягамі сваіх краін.
«Ва ўмовах працяглай расійскай агрэсіі супраць Украіны ўдзел спартсменаў з Расіі і Беларусі ў спартыўных спаборніцтвах з выкарыстаннем іх сцягоў і гімнаў з’яўляецца абсалютна недапушчальным», — заявілі ў Міністэрстве спорту і турызму Польшчы.
Нагадаем, Міжнародны Паралімпійскі камітэт дазволіў спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у Паралімпіядзе пад дзяржаўнымі сцягамі. Гэтае рашэнне ўжо асудзіў МЗС Украіны. Еўракамісар па пытаннях міжпакаленчай справядлівасці, культуры, моладзі і спорту Глен Мікалеф заклікаў байкатаваць цырымонію адкрыцця.
