Фото: catholic.by
Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы пасля аперацыі на сэрцы, паведамляе Katolik.life.
80-гадовага Кандрусевіча шпіталізавалі з-за праблем з сэрцам. Лекары выявілі сардэчную недастатковасць і прадухілілі новы інфаркт. Пасля паляпшэння стану Кандрусевічу правялі аперацыю на сэрцы: усталявалі новыя стэнты і прачысцілі старыя.
У 2024 годзе Кандрусевіч перанёс інфаркт і аперацыю на сэрцы. У 2023 годзе ў яго знайшлі рак.