Пяскоў назваў месца Савета міру ў парадку дня Лукашэнкі і Пуціна

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць абмеркаваць удзел у Савеце міру, але дадзенае пытанне не з’яўляецца галоўным. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

“Гэтае пытанне не стаіць высока ў парадку дня. Натуральна, і сёння прэзідэнты будуць мець магчымасць абмеркаваць бягучыя міжнародныя справы. Нельга выключаць, што неяк будзе закранута і гэтая тэма. Разам з тым яна далёка не галоўная і далёка не ў верхніх радках парадку дня”, – сказаў Пяскоў, перадае ТАСС.

Нагадаем, 16 лютага, сустракаючыся з дзяржсакратаром СД Сяргеем Глазьевым у рамках падрыхтоўкі да сённяшняга пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД, Аляксандр Лукашэнка даволі шмат увагі надаў Савету міру. Ён заявіў, што разлічвае прыняць дзейны ўдзел у яго працы. Паводле яго слоў, Лукашэнка гатовы прадставіць у савеце пазіцыю РФ, але нават калі яна ў гэтым не мае патрэбы, ён усё роўна будзе ўзгадняць яе з Пуціным.

«Натуральна, гэтая пазіцыя — і Расіі, і Беларусі — будзе адзінай. Мы выпрацуем гэтую пазіцыю, бо ў нас аднолькавыя пункты гледжання», – казаў тады Лукашэнка.

«Абавязкова гэтае пытанне абмяркуем з прэзідэнтам Пуціным. Магчыма, на Вышэйшым дзяржсавеце. Але потым у нас цэлыя суткі яшчэ перамовы будуць з ім. Мы абавязкова закранём гэтае пытанне. Мы супаставім нашы пазіцыі, нашы пункты гледжання. Можа, у мяне зменіцца ў нечым пазіцыя ў сувязі з аргументацыяй Уладзіміра Уладзіміравіча. Можа, ён ад мяне пачуе нешта новае для сябе. Але гэтае пытанне мы абавязкова абмяркуем», — дадаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!