Фото: МЧС
Сёння на Бярозаўскай ГРЭС адбыўся пажар. Ён ліквідаваны.
Як паведамілі ў МНС, на месцы ратавальнікі выявілі дым з-пад газатурбіннай устаноўкі.
“Ратавальнікі ліквідавалі пажар. У выніку здарэння агнём пашкоджаныя камунікацыйныя кабелі. Пацярпелых няма. На месцы здарэння працавала 9 адзінак тэхнікі МНС”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Бярозаўская ГРЭС — адна з найбуйнейшых у краіне. На ёй рэалізаваны праект па стварэнні пікава-рэзервных крыніц у межах інтэграцыі ў энергасістэму БелАЭС. Таксама на станцыі працуе майнінг-ферма.