Пажар адбыўся на «Арэхаўскім льнозаводзе» ў Аршанскім раёне

На «Арэхаўскім льнозаводзе» ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці адбыўся пажар. Паведамленне пра ўзгаранне ў бытавым памяшканні вытворчага цэха ўначы перадала сістэма перадачы паведамленняў пра НС «Маланка».

Было ўстаноўлена, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі. Узгаранне ліквідаваў работнік прадпрыемства з дапамогай вогнетушыцеля.

Ніхто не пацярпеў. Эвакуацыя не спатрэбілася. паведамілі у прэс-службе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!