Паветраны шар з Беларусі заляцеў на тэрыторыю Украіны – СМІ
Рэдакцыя Reform.news · 19 лістапада 2026, 19:55
https://reform.news/be/pavetrany-shar-z-belarusi-zaljace-na-tjerytoryju-ukrainy-smi/Паветраны аб’ект 19 лістапада каля 16:00 перасёк мяжу Беларусі і Украіны і накіраваўся ў бок горада Любешаў Валынскай вобласці. Пра гэта паведамілі Паветраныя сілы УСУ і ўкраінскі маніторынгавы канал «Ринда моніторить», звярнуў увагу «Флагшток».
Паводле даных “Ринда моніторить”, паветраны шар заляцеў ва Украіну з боку Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Па просьбе «Флагштока» канал апублікаваў траекторыю руху шара. Спецыялісты мяркуюць, што шар мог быць абсталяваны радыёлакацыйным адбівальнікам, каб яго было лягчэй выявіць радарамі супрацьпаветранай абароны.
Згодна з данымі метэасэрвісаў, у момант выяўлення шара дзьмуў заходні вецер.
«Флагшток» таксама адзначае, што ў прыгранічных раёнах раней фіксавалі аэрастаты, якія выкарыстоўваюцца для кантрабанды.
Відэа: t.me/flagshtok