Павел Севярынец запісаў першае відэа пасля вызвалення

Павел Севярынец запісаў першае відэа пасля вызвалення, апублікаваўшы яго ў створаным 27 снежня тэлеграм-канале @seviarynets. У ім ён падзякаваў усім за падтрымку падчас зняволення і за прыём у краінах, куды прыбылі палітвязні.

«Вядома, тое, што нас вывезлі з Беларусі, — гэта беззаконне. Але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі. У турме я адбыў 5,5 года, усяго ў мяне іх ужо больш за 11. Увесь час размаўляў па-беларуску, прашэнне аб памілаванні не падпісваў, віны не прызнаў. Хоць не асуджаю тых, хто гэта зрабіў», — распавёў ён.

Напрыканцы былы палітвязень прачытаў верш уласнага аўтарства.

Паўла Севярынца затрымалі ў чэрвені 2020 года і асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Ён быў сярод 123 палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Разам з большай часткай палітвязняў яго вывезлі ва Украіну. Цяпер Павел Севярынец знаходзіцца ў Літве.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!