Фото: belta.by
У Мінску ў раёне станцыі метро «Пушкінская» прыпынены рух некалькіх тралейбусных маршрутаў. Прычынай стала пашкоджанне кантактнай сеткі, піша БелТА.
Як паведаміў генеральны дырэктар ДП «Мінсктранс» Алег Дзюбенка, спынены рух тралейбусаў №10, 14, 39, 47, 58 і 77. На месцы працуюць спецыялісты аварыйнай службы, вядуцца рамонтныя работы.
У цяперашні час рух транспарту ўскладнены па праспекце Пушкіна і вуліцы Альшэўскага ў раёне станцыі метро «Пушкінская».