У Мінску плануюць рэканструяваць парк імя Чалюскінцаў. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны». Адпаведны праект вынесла на абмеркаванне Адміністрацыя Першамайскага раёна сталіцы.
Праект датычыцца цэнтральнай алеі і прылеглых да яе тэрыторый. На гэтыя мэты плануецца накіраваць звыш 10 млн рублёў.
Тут плануецца стварыць 10 нестацыянарных кавярняў і 32 гандлёвыя павільёны, падключаныя да ўсіх неабходных камунікацый. Распрацаваныя праекты некалькіх тыпавых канструкцый з фасадамі «пад дрэва» і дахам з мяккай чарапіцы.
Акрамя таго, у парку ўсталююць атракцыёны «Кола агляду», «Ладдзя» і «Катальная горка». Таксама збіраюцца абнавіць асвятленне, лаўкі, малыя архітэктурныя формы і г.д.