Папа Рымскі сустрэўся з нунцыем у Беларусі

Папа Рымскі Леў XIV прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяцыа Чэфаліа ў панядзелак.

Як паведамілі ў прэс-службе Ватыкана, сустрэча была прысвечана жыццю каталіцкай супольнасці ў Беларусі. Іншыя падрабязнасці не раскрываюцца.

Падобныя аўдыенцыі з’яўляюцца часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам Рымскім і яго прадстаўнікамі па ўсім свеце.

Арцыбіскуп Чэфаліа з’яўляецца нунцыем у Беларусі з вясны мінулага года. Ён быў прызначаны ў сакавіку, а летам уручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі.

@VATICAN MEDIA
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!