Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут

Былы міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут памёр на 77-м годзе жыцця, паведамляе БелТА.

Развітанне з ім адбудзецца 20 студзеня ў храме-помніку ў гонар Усіх Святых у Мінску. Яго пахаваюць на Усходніх могілках.

Корбут працаваў у фінансавых органах Мінскай вобласці, затым у Міністэрстве фінансаў, быў намеснікам старшыні Кантрольнай палаты, першым намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка. У 1997–2008 гадах займаў пасаду міністра фінансаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!