Палітыку 4Д — дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі — абмяркуюць на семінары Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні ў Вільні

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні 18 снежня ў Вільні правядзе семінар, на якім будуць абмяркоўвацца палітыка 4Д: дэкамунізацыі, дэідэалагізацыі, дэкаланізацыі і дэімперыялізацыі — на прыкладзе Беларусі, так і краін былага Савецкага Саюза.

«На гэтым семінары мы зробім яшчэ адзін крок у напрамку асэнсавання і выбудоўвання сваёй ідэнтычнасці па-за межамі навязанай Расіяй каланіяльнай палітыкі і (пост)каланіяльнага мірапогляду», — каментуе будучую падзею Павел Баркоўскі.

Ці пасуюць падыходы дэкаланіяльнай тэорыі ў дачыненні да краін, якія знаходзяцца ў зоне ўплыву Расіі, і ці з’яўляюцца яны калоніямі ў класічным сэнсе? Які сэнс укладаецца сёння ў слова «дэкаланізацыя», калі размаўляем пра грамадскія практыкі і палітыку памяці ў краінах, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз? Што можа быць акрэслена як кірункі каланіяльнага ўплыву ў дачыненні да культур Беларусі і краін Балтыі, Украіны, Казахстана? Ці з’яўляецца расійская мова адназначным правадніком каланіяльнай палітыкі ў суседніх з Расіяй краінах? Якія гістарычныя наратывы і фармулёўкі навязваюць каланіяльнае ўспрыняцце супольнага мінулага? Гэтыя патынні плануюць абмяркаваць на семінары.

Кульмінацыя мерапрыемства стане адкрытая дыскусія «Выклікі дэкаланізацыі ў краінах былога Савецкага Саюза: ці магчыма выкарыстоўваць традыцыйныя інструменты аналізу ў маштабах Беларусі і рэгіёну?», у якой прымуць удзел: Павал Церашковіч, Тарас Бык, Антон Сайфулаеў, Вольга Галубка, Тоні Лашдэн, Алег Магалецкі, Андрэй Лаўрухін.

Арганізатары адзначаюць, што семінар пройдзе як ў афлайн, так і анлайн-фарматах.

Зарэгістравацца на падзею можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!