Палітвязнямі ў Беларусі прызнаны яшчэ 8 чалавек

Беларускія праваабаронцы апублікавалі заяву аб прызнанні палітычнымі зняволенымі Паўла Шпака, Аляксея Ляўкевіча, Міхаіла Горбача, Таццяны Магнусавай, Сяргея Пахомава, Віталія Абадзенкі, Сяргея Васільева, Пятра Асіпенкі.

Шасцёра з іх ужо асуджаныя паводле розных артыкулаў КК, якія ў Беларусі выкарыстоўваюцца для пераследу па палітычных матывах, уключаючы распальванне іншай сацыяльнай варожасці, абразу Лукашэнкі, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання, удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, і інш.

Сяргей Васільеў і Пётр Асіпенка асуджаныя і паводле артыкула аб здрадзе дзяржаве.

Праваабаронцы патрабуюць вызваліць восем чалавек, а таксама ўсіх палітвязняў, і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!