Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла закон Грэма аб санкцыях супраць РФ
Рэдакцыя Reform.news · 17 верасня 2026, 07:19
https://reform.news/be/palata-pradsta-niko-zsha-prynjala-zakon-grjema-ab-sankcyjah-suprac-rf/
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла законапраект аб санкцыях супраць Расіі, ініцыяваны нябожчыкам сенатарам
Ліндсі Грэмам. За праект прагаласавалі 262 члены палаты, а супраць — 159. У яго падтрымку выказаліся прадстаўнікі і Рэспубліканскай, і Дэмакратычнай партый.
Раней закон быў ухвалены ў Сенаце. Цяпер яго накіруюць на подпіс прэзідэнту ЗША
Дональду Трампу.
Дакумент змяшчае пералік пасад у расійскім кіраўніцтве, супраць якіх у абавязковым парадку павінны дзейнічаць санкцыі. Таксама прапісаныя меры для ваеначальнікаў і для замежных грамадзян, якія аказваюць падтрымку расійскаму ВПК.
Прэзідэнт ЗША павінен увесці пошліны на ўсе расійскія тавары, а іх памер можа дасягаць 500%. Ён таксама атрымлівае права ўводзіць пошліны ў памеры да 100% на тавары з краін, якія ўваходзяць у пяцёрку найбуйнейшых пакупнікоў расійскай нафты, расійскага газу, а таксама з краін, якія найбольш актыўна дапамагаюць РФ абыходзіць санкцыі.
Таксама прадугледжаныя абмежавальныя меры супраць суднаў, якія перавозяць нафту, уран, вугаль і некаторыя іншыя тавары з Расіі, забарона на амерыканскія інвестыцыі.
Акрамя таго, па настойванні Трампа ў законапраект быў дададзены іранскі блок, якім падаўжаецца закон аб санкцыях супраць Ірана да 2031 года.