Фото: ОПК
Намеснік кіраўніка АПК, кіраўнік НАУ Павел Латушка сустрэўся са спецпрадстаўніком міністра замежных спраў Польшчы па супрацоўніцтве з беларускімі дэмсіламі Адамам Халаціньскім. Як паведамілі ў АПК, таксама ў сустрэчы ўдзельнічаў спікер КС Арцём Брухан.
Сустрэча была прысвечана пытанням легалізацыі беларускіх палітвязняў, а таксама мерам іх падтрымкі. Тэмай размовы таксама стала падрыхтоўка мерапрыемстваў у Варшаве, прымеркаваных да Дня Волі. Акрамя таго, Павел Латушка праінфармаваў спецпрадстаўніка пра дзейнасць дэмсіл на еўрапейскім кірунку знешняй палітыкі, уключаючы Украіну.