Падлетак паклаў камяні на рэйкі ў Пухавіцкім раёне. Пакараюць яго бацькоў
Рэдакцыя Reform.news · 18 мая 2026, 21:13
https://reform.news/be/padletak-pakla-kamjani-na-rjejki-puhavickim-rajone-pakarajuc-jago-backo/У Пухавіцкім раёне 13-гадовы падлетак паклаў камяні на рэйкі. Паколькі ён не дасягнуў узросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць, пакараюць яго бацькоў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 16 мая каля станцыі Дрычын. З-за свавольства падлетка цягнікам Мінск – Гомель і Гомель – Мінск давялося экстрана тармазіць.
Міліцыя праводзіць праверку. Бацькоў дзіцяці прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне абавязкаў па выхаванні.
