Гурт Irdorath. Фота: facebook.com/IrdorathBY
Гурт Irdorath распачаў продаж квіткоў на свае канцэрты ў Еўропе. Рagan-folk падарожжа ўключыць у сабе гарады Польшчы, Германіі і Чэхіі. Яно распачнецца 24 красавіка ў Варшаве, працягнецца ў Познані, Берліне, Празе і Брно, а завершыцца ў Кракаве 1 траўня.
Падчас тура Irdorath прэзентуе свой новы альбом «Бестыярый». Цалкам беларускамоўны альбом у жанры паганскага фолку заснаваны на беларускай міфалогіі і прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах.
Новы альбом – не проста зборнік казак і легенд, але і рэфлексія на досвед, які музыкі атрымалі цягам апошніх пяці гадоў.
Значная частка матэрыялу была створана ва ўмовах турэмнага зняволення аўтараў, і гэты досвед адлюстраваны ў альбоме. Дапрацаваны пазней, у выгнанні, у абноўленым складзе, альбом набыў свежае, магутнае і насычанае гучанне.
«Прэзентацыя «Бестыярыума» – гэта захапляльны канцэрт-падарожжа ў цёмны, але яркі і жывы свет беларускай міфалогіі» – пішуць музыкі.
Квіткі на еўрапейскі тур ужо ў продажы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram