Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў у Беларусі

Галоўнае
Фото: facebook.com/andrzej.poczobut.9

Былы палітвязень і журналіст Анджэй Пачобут наведаў офіс Саюза палякаў у Беларусі ў Гродне. Пра гэта ён распавёў у Facebook і апублікаваў фота сустрэчы.

“Сёння я быў у нашым офісе ў Гродне. Шмат эмоцый, шмат аповедаў пра тое, як людзі перажылі і выстаялі падчас хвалі рэпрэсій у 2021–2023 гадах, якая тады абрынулася на нашу арганізацыю. Кранальныя аповеды настаўніц пра тое, як хавалі спісы вучняў, каб не падвергнуць іх і іх бацькоў рэпрэсіям… Або словы пра тое, што ніхто не быў упэўнены, ці прыйдуць дзеці ў школу ў верасні 2021 года і ці не будуць яны баяцца. Яны прыйшлі. Толькі асобныя сем’і адмовіліся. Перафразуючы вядомы фільм «Związek Polaków have a reputation» («Саюз палякаў мае рэпутацыю»)”, – напісаў ён.

Нагадаем, 8 верасня Анджэй Пачобут, як і абяцаў, вярнуўся ў Беларусь. Ён перасёк польска-беларускую мяжу перад поўднем. Пачобут збіраўся сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі.

Беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы.

Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў у Беларусі
Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9
Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў у Беларусі
Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.