Reform.news

Пачалася рэгістрацыя на Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету

Рэдакцыя Reform.news · 27 сакавіка 2026, 19:40

https://reform.news/be/pachalasja-rjegistracyja-na-kanferjencyju-belarusa-i-belarusak-svetu/

Адкрылася рэгістрацыя на V Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету. Яна адбудзецца ў Варшаве 1–2 мая, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай.

Для ўдзелу трэба запоўніць форму рэгістрацыі. Свае прапановы і пажаданні па праграме можна пакінуць у асобнай анкеце.

Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету — сустрэча прадстаўнікоў арганізацый, ініцыятыў і беларускай дыяспары з розных краін. Удзельнікі абмяркуюць пытанні дапамогі былым палітвязням і тым, хто застаецца за кратамі, падзеляцца досведам і паспяховымі практыкамі дыяспар, абмяркуюць выклікі і перспектывы беларускага грамадства.

Рэклама

Пакінуць адказ