Фото: kepno.dlawas.info
Беларус учыніў лабавое сутыкненне з аўтамабілем у пасёлку Мяновіцэ Велікапольскага ваяводства Польшчы.
Аварыя адбылася ўвечары 2 чэрвеня. 22-гадовы беларус на электрасамакаце ўрэзаўся ў аўтамабіль Hyundai пад кіраваннем 43-гадовага кіроўцы. Паліцыя ўстанавіла, што самакатчык быў п’яны — 0,5 праміле алкаголю, паведамляе kepno.dlawas.info.
Беларуса аштрафавалі на 4000 злотых (каля 1100 долараў).