Оргіі, рытуалы і збор грошай на алкаголь — у МУС паведамілі пра затрыманне лжэсвятара на Віцебшчыне
Рэдакцыя Reform.news · 10 ліпеня 2026, 11:29
https://reform.news/be/orgii-rytualy-i-zbor-groshaj-na-alkagol-u-mus-pavedamili-pra-zatrymanne-lzhjesvjatara-na-vicebshchyne/Аператыўнікі ГУБАЗіК МУС пры падтрымцы спецназа «Рысь» затрымалі 40-гадовага жыхара Віцебскай вобласці, які арганізаваў дзейнасць псеўдарэлігійных арганізацый, у тым ліку прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкімі».
Як заявілі ў МУС, мужчына ствараў акаўнты ў сацыяльных сетках, дзе прапаноўваў царкоўныя паслугі і размяшчаў парнаграфічныя матэрыялы, перапісваўся з беларусамі і замежнікамі, прапаноўваючы за грошы правядзенне рэлігійных абрадаў і рытуалаў, а таксама збіраў сродкі нібыта на ўладкаванне храма. Насамрэч жа грошы траціліся на алкаголь.
Паводле сцвярджэння ведамства, у сваім доме фігурант арганізоўваў групавыя дзеянні сексуальнага характару, пры гэтым не паведамляючы партнёрам пра свой станоўчы ВІЧ-статус. Таксама ён ужываў гвалт у дачыненні да знаёмага, які ў сувязі з гэтым выказваў намеры здзейсніць самагубства.
Раней мужчына ўжо адбываў пакаранне за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, распаўсюджванне парнаграфіі і крадзеж рэлігійных прадметаў.
Узбуджаны крымінальныя справы за незаконную дзейнасць рэлігійнай арганізацыі і выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў. Затрыманы змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.





