Иллюстративное фото unsplash.com
Офіс Святланы Ціханоўскай паведаміў пра пачашчэнне выпадкаў, калі зламыснікі выдаюць сябе за супрацоўнікаў або прадстаўнікоў арганізацыі. Махляры пішуць з новых акаўнтаў і нумароў, спрабуюць увайсці ў давер або атрымаць асабістую інфармацыю.
У офісе заклікалі не давяраць паведамленню толькі таму, што суразмоўца прадставіўся яго супрацоўнікам, і падрыхтавалі адказы на найбольш частыя пытанні па бяспецы.
Прадстаўнікі дэмсіл рэкамендуюць заўсёды правяраць кантакты па афіцыйным спісе на сайце tsikhanouskaya.org, а пры выяўленні фэйкавага акаўнта — паведаміць у офіс і падаць запыт на выдаленне акаўнта ў адпаведным месенджары.