Момент взрыва. Скриншот видео LRT
У Варэнскім раёне Літвы ўпаў і выбухнуў невядомы лятальны аб’ект, магчыма, дрон. Гэта адбылося каля возера Лавісас, якое размешчана ў 15–20 км ад беларускай мяжы.
«Паводле папярэдніх дадзеных, аб’ект (магчыма, дрон) гэтай ноччу перасёк мяжу Літвы і ўпаў у Варэнскім раёне, каля возера Лавісас», — цытуе BNS паведамленне Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі.
З якой краіны заляцеў аб’ект, не паведамляецца.
На месцы бачныя абломкі. Працуюць паліцыя і пажарна-выратавальныя службы.
Паводле інфармацыі LRT, дрон упаў ноччу каля 3:04 па літоўскім часе. На відэа, якое ёсць у распараджэнні рэдакцыі, чутны гук лятучага аб’екта, праз некалькі секунд раздаецца выбух.