Некарэктныя балансы па картках «Беларусбанка». БПЦ паведаміў пра тэхнічны збой

«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» паведаміў пра тэхнічны збой, з-за якога сёння могуць адлюстроўвацца некарэктныя балансы па картках «Беларусбанка».

“ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» інфармуе, што ў сувязі з тэхнічным збоем, які адбыўся ў апаратна-праграмным комплексе, 30.12.2025 могуць мець месца некарэктныя балансы па картках ААТ «АСБ Беларусбанк», — гаворыцца ў паведамленні.

У БПЦ запэўнілі, што цяпер вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў збою, і ў бліжэйшы час “балансы па картках будуць урэгуляваныя”.

Нагадаем, у ліпені ў Беларусі ўжо адбыўся тэхнічны збой, у выніку якога адмоўныя балансы адлюстроўваліся па картках «Беларусбанка», «Белінвестбанка» і «Белаграпрамбанка». Тады яго ліквідацыя і аднаўленне балансаў занялі больш за суткі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!