Скриншот видео
Навальнічны фронт прайшоў па Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
У Бабруйскім раёне пашкоджаныя два дахі і дзевяць аўтамабіляў. У вёсцы Губічы Буда-Кашалёўскага раёна абрынуўся будынак цялятніка. Супрацоўнікі МНС дасталі з-пад завалаў 33 цяляці.
У Гомельскім, Брагінскім і Рэчыцкім раёнах ратавальнікі выязджалі на распілоўку 55 дрэў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма, паведамляе МНС.