Reform.news

НАТА праводзіць вучэнні па энергетычнай устойлівасці ў Літве

Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 12:28

https://reform.news/be/nata-pravodzic-vuchjenni-pa-jenergetychnaj-ustojlivasci-litve/

У Літве сёння пачаліся міжнародныя камандна-штабныя вучэнні Coherent Resilience 2026. Яны прысвечаны пытанням энергетычнай устойлівасці.

Да вучэнняў прыцягнуты больш за 100 прадстаўнікоў краін НАТА і партнёраў альянсу.

На працягу тыдня яны будуць адпрацоўваць сітуацыі, якія датычацца энергетычнай бяспекі і ўстойлівасці паўночна-ўсходняга рэгіёна НАТА.

Вучэнні гэтай серыі праводзяцца НАТА ўжо больш за дзесяць гадоў. Сёлета яны сканцэнтраваны на аналізе сітуацыі на паўночна-ўсходнім флангу НАТА.

Удзельнікі вывучаць узаемазалежнасць рэгіянальных электрычных і газавых сетак, ацэняць уразлівасць ланцужкоў паставак энергіі і знойдуць спосабы ўзмацнення абароны і ўстойлівасці крытычна важнай энергетычнай інфраструктуры.

Рэклама

Пакінуць адказ