Нарвегія арыштавала расійскае судна па запыце Украіны

Навіны
By BluesyPete - Own work, CC BY-SA 3.0,

Нарвежскія ўлады арыштавалі расійскае навукова-даследчае судна “Прафесар Малчанаў” па патрабаванні ўкраінскай кампаніі “Нафтагаз”.

Судна знаходзіцца на Шпіцбергене. Яно належыць Расгідрамету і выконвае рэйсы на арктычны архіпелаг.

“Нафтагаз” паведаміў, што арышт накладзены па рашэнні мясцовага суда ў Нарвегіі ад 31 жніўня для забеспячэння выканання абавязацельстваў Расіі па арбітражным рашэнні на суму 4,22 млрд долараў.

У 2023 годзе арбітраж у Гаазе абавязаў Расію выплаціць «Нафтагазу» па спрэчцы вакол актываў. Расія тады заявіла, што не прызнае гаагскую юрысдыкцыю і не ўдзельнічала ў працэсе.

Расійскі трэст “Арктыкуголь”, у інтарэсах якога працавала арыштаванае судна, мае намер абскардзіць рашэнне нарвежскага суда.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.