Начальнік транспартнага цэха трапіўся на адкатах
Рэдакцыя Reform.news · 9 сакавіка 2026, 08:47
https://reform.news/be/nachalnik-transpartnaga-cjeha-trapi-sja-na-adkatah/МУС паведаміла пра затрыманне кіраўніка транспартнага цэха аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў Мінскай вобласці па падазрэнні ў карупцыйных злачынствах.
Паводле версіі міліцыі, затрыманы падбіраў падрадчыкаў для рамонту тэхнікі, у тым ліку сельскагаспадарчай. За выбар пастаўшчыка паслуг “фігурант устанаўліваў памер “адкату” ад 10 да 50% кошту выкананых работ”.
Задакументаваны факт атрымання хабару ў памеры 19 тыс. рублёў.
Узбуджана крымінальная справа.

